Я родным краем ганаруся
19.12.2022Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці "Я родным краем ганаруся", прысвечаная Году гістарычнай памяці, знайшла сваіх пераможцаў: у намінацыі "Мастацкая фатаграфія" вучаніцы 11 "Б" класа нашай установы адукацыі атрымалі ўзнагароды.
Дудко Маргарыта - дыплом I ступені з працай "Кола часу" і Чартовіч Віялета - дыплом II ступені з працай "Купальскі карагод".
Віншуем!
Выстава-конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей і моладзі, дзе актывізуецца работа па духоўнаму і мастацка-эстэтычнаму выхаванню навучэнцаў на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да гісторыка- культурнай спадчыны беларускага народа, сацыяльнай адказнасці.
Навучэнкі з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі грамадзянскага і творчага жыцця нашай установы.
Жадаем ім далейшых перамог, так трымаць!