Школьная газета

  Агульнашкольная газета ДУА «СШ №5 г. Смаргоні» “Наша Пятая” выдаецца з 1998 года. Карэспандэнтамі газеты, безумоўна, з’яўляюцца вучні школы і настаўнікі. Яны жыва адклікаюцца на розныя праблемы грамадскага жыцця, з радасцю паведамляюць пра свае поспехі, дасылаюць уласныя творы ў газету. Тэматыка іх допісаў самая разнастайная: пра маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, пра культуру паводзін у грамадскіх месцах, пра наркаманію і СНІД, пра захапленні сённяшніх маладых, пра гістарычную памяць роднага краю, пра духоўную спадчыну продкаў і г. д.

  Рэдкалегія газеты неаднаразова ўдзельнічала ў конкурсах школьных друкаваных выданняў. У 2003 годзе “Наша пятая” была адзначана І месцам на раённым конкурсе, прысвечаным 500-годдзю Смаргоні. У 2005 годзе газета заняла ІІ месца на Рэспубліканскім конкурсе школьных друкаваных выданняў у рамках Міжнароднай выстаўкі СМІ ў РБ. У 2006 годзе члены рэдкалегіі школьнага выдання ўдзельнічалі ў Рэспубліканскім фестывалі дзіцячых СМІ, які адбыўся ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зубраня.”

  У 2008 годзе рэдкалегія газеты была адзначана граматай за пастаяннае ўдасканаленне зместу і формы ў рамках рэспубліканскага конкурсу школьных друкаваных выданняў “Спроба пяра”.

  Кожны год рэдкалегія актыўна ўдзельнічае ў раённым фестывалі школьных газет “Акулы пяра”, які праводзіцца ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

  Радуе тое, што пастаянныя вучні-карэспандэнты ў будучым звязваюць свой лёс з журналістыкай. Паступілі ў БДУ на факультэт журналістыкі Сасноўская Алена (2003), Арцюкевіч Віялета (2004), Нікіціна Таццяна (2008).

  На аснове матэрыялаў газеты “Наша пятая” створаны літаратурныя альманахі “Жаўруковыя высі” і “Подых вечнага”.

  21 сакавіка 2009 года адбылася вусная прэзентацыя альманаха “Подых вечнага” з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў. На гэтай імпрэзе вучні і настаўнікі мелі магчымасць прадэкламаваць свае творы са сцэны перад шырокай аўдыторыяй. Тэмы роднага краю, лёсу салдатаў на вайне, роднай прыроды, вобразы самых блізкіх людзей - маці, бацькі, дзядулі -- не пакінулі нікога раўнадушным у зале. Сплаў літаратуры з музыкай узмацніў эмацыйнае ўздзеянне на слухачоў.

  М.С. Цітова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”.

 

   ДЛЯ ТАГО, КАБ ДАВЕДАЦЦА БОЛЬШ АБЯРЫЦЕ НУМАР ГАЗЕТЫ: 

№ 6 (189), ЛЮТЫ, 2024 ↓
№ 5 (188), СТУДЗЕНЬ, 2024 
№ 4 (187), СНЕЖАНЬ, 2023 
№ 3 (186), ЛІСТАПАД, 2023 
№ 2 (185), КАСТРЫЧНІК 2023 ↓
№ 1 (184), ВЕРАСЕНЬ, 2023 ↓